Каментарый да Указа № 64 "Аб утылізацыйным зборы адносна транспартных сродкаў"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 64 "Аб утылізацыйным зборы адносна транспартных сродкаў".

    Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама максімальнага ўключэння адходаў у грамадзянскі абарот у якасці другаснай сыравіны.

    Указ прадугледжвае ўвядзенне ў Беларусі ўтылізацыйнага збору з транспартных сродкаў, вызначэнне плацельшчыкаў збору, парадку яго вылічэння і выплаты.

    Устанаўліваюцца віды і катэгорыі транспартных сродкаў, адносна якіх будзе выплачвацца ўтылізацыйны збор. У ліку іншых гэтым зборам будуць абкладацца транспартныя сродкі з электрарухавікамі (за выключэннем аснашчаных гібрыднай сілавой устаноўкай), павышанай праходнасці, самазвалы, прызначаныя для эксплуатацыі ва ўмовах бездарожжа (масай звыш 50 т), і аўтамабілі, увозімыя фізічнымі асобамі для асабістага карыстання незалежна ад аб'ёму рухавіка.

    Утылізацыйны збор будзе выплачвацца па базавых стаўках і каэфіцыентах да іх, якія вызначаюцца ўрадам, аднаразова за кожны транспартны сродак. Да такіх транспартных сродкаў адносяцца сродкі, якія выраблены і адчужаюцца на тэрыторыі краіны, у тым ліку прызначаныя для патрэб вытворцы; якія ўвозяцца ў краіну для асабістага карыстання і выпускаюцца ў мэтах абарачэння без абмежаванняў па карыстанні і распараджэнні; якія ўвезены з тэрыторый дзяржаў - членаў Мытнага саюза і падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.

    Плацельшчыкамі ўтылізацыйнага збору прызнаюцца юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабілі і рэалізавалі аўтатранспарт на тэрыторыі краіны; ажыццявілі мытнае дэклараванне транспарту для выпуску ў свабоднае абарачэнне або змяшчэння пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання; увезлі ў краіну з тэрыторый дзяржаў - членаў Мытнага саюза транспартныя сродкі для пастаяннага размяшчэння; набылі ва ўласнасць, гаспадарчае веданне або аператыўнае кіраванне транспартныя сродкі, адносна якіх утылізацыйны збор не быў выплачаны.

    Ад утылізацыйнага збору будуць вызваляцца транспартныя сродкі, увозімыя фізічнымі асобамі, якія прызнаны бежанцамі або атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, увозімыя дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, а таксама вырабленыя беларускімі арганізацыямі, што прынялі на сябе абавязацельства забяспечыць бяспечнае абыходжанне з адходамі, што ўтварыліся ў выніку страты транспартнымі сродкамі сваіх спажывецкіх уласцівасцей.

    Спагнанне збору ўскладзена на ўпаўнаважаныя Саветам Міністраў органы дзяржаўнага кіравання (на ДМК - пры ўвозе аўтатранспартнага сродку, МПЗ - пры вытворчасці яго на тэрыторыі Беларусі).