Каментарый да Указа № 600 ад 19 снежня 2014 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19
снежня падпісаў Указ № 600 "Аб асобных пытаннях дзейнасці адкрытага
акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".
Дакумент прыняты для вызначэння ўмоў і парадку прыцягнення да субсідыярнай адказнасці Рэспублікі Беларусь па абавязацельствах ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", што ўзнікаюць у сувязі з выпускам, абарачэннем і пагашэннем яго аблігацый.
Указам вызначана, што выпадкамі надыходу субсідыярнай адказнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца: адсутнасць у Банка развіцця грашовых сродкаў і высокаліквідных актываў, дастатковых для пагашэння запазычанасці па выпушчаных аблігацыях пры надыходзе тэрміну пагашэння іх намінальнай вартасці і (або) выплаты даходу па іх; рэарганізацыя або ліквідацыя Банка развіцця; эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва) Банка развіцця.
Органам, які выступае ад імя Рэспублікі Беларусь у выпадкунадыходу субсідыярнай адказнасці, з'яўляецца Савет Міністраў.
Указам таксама ўстаноўлены парадак выканання Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў Банка развіцця па выпушчаных аблігацыях.
У прыватнасці, Банк развіцця не пазней як за 15 дзён да надыходу тэрміну пагашэння аблігацый і (або) выплаты даходу па іх інфармуе ўрад аб неабходнасці выканання Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў перад інвестарам. Урад на працягу 30 дзён прымае пастанову Савета Міністраў, у якой вызначаюцца крыніцы выканання абавязацельстваў. Пасля прыняцця пастановы на працягу 60 каляндарных дзён ажыццяўляюцца плацяжы з рэспубліканскага бюджэту.
Права на прыцягненне Рэспублікі Беларусь да субсідыярнай адказнасці ў парадку, устаноўленым Указам, не выключае права юрыдычнай або фізічнай асобы, якая набыла аблігацыі Банка развіцця, на прад'яўленне іску да Рэспублікі Беларусь у суд.
Магчымасць надыходу абставін, пры якіх узнікае неабходнасць выканання Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў Банка развіцця, мінімальная. На папярэджанне ўзнікнення такой сітуацыі накіраваны ўстаноўленая працэдура выбару аб'ектаў для фінансавання і зацвярджэння аб'ёмаў іх крэдытавання (штогадовы план фінансавання Банкам развіцця дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў), а таксама штогадовае ўстанаўленне ліміту аб'ёму эмісіі аблігацый Банка развіцця.