Каментарый да Указа № 574 ад 27 снежня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў Указ № 574 "Аб
прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для
аплаты экстракарпаральнага апладнення".
Дакументам прадугледжваецца прадастаўленне льготнага крэдыту жанчынам, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення (ЭКА), у арганізацыях аховы здароўя краіны ўсіх форм уласнасці.
Цяпер у Беларусі штогод праводзіцца 1700-2000 працэдур ЭКА.
Ільготныя крэдыты будуць прадастаўляцца ААТ "ААБ Беларусбанк" у беларускіх рублях тэрмінам да пяці гадоў з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка. Максімальная сума крэдыту - да 300 базавых велічынь, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавора.
Таксама ў адпаведнасці з Указам крэдытаатрымальніку пасля нараджэння дзіцяці (дзяцей) з прымяненнем ЭКА, які з'яўляецца атрымальнікам (мужам ці жонкай атрымальніка) дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, на перыяд атрымання гэтай дапамогі прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па льготнаму крэдыту, уключаючы працэнты за карыстанне ім.
Указам таксама рэгламентаваны парадак і пералік дакументаў, неабходных для атрымання крэдыту і адтэрміноўкі яго выплаты.