Каментарый да Указа № 572 ад 27 снежня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў Указ  № 572 "Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2014 год".

    Планам прадугледжана падрыхтоўка 35 праектаў законаў, у тым ліку шэрага новых. Сярод іх, у прыватнасці, законапраект "Аб знешняй разведцы" і два законапраекты, канцэпцыі якіх узгоднены Кіраўніком дзяржавы: "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве" і "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры" (падрыхтоўка гэтага акта прадугледжана на беларускай мове). Таксама ў 2014 годзе запланаваны падрыхтоўка і ўнясенне на разгляд Кіраўніка дзяржавы канцэпцый праектаў законаў "Аб інвестыцыйных фондах" і "Аб патэнтах на пароды жывёл".