Каментарый да Указа № 567 ад 5 снежня 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 снежня падпісаў Указ № 567 "Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў".
Указам прадугледжваецца надзяленне намесніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі дадатковымі паўнамоцтвамі па кантролі за выкананнем санітарных норм і правіл у сферы рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.
Прадугледжваецца таксама перадача ад Міністэрства эканомікі Міністэрству гандлю паўнамоцтваў на рэгуляванне і кантроль за цэнаўтварэннем на асобныя спажывецкія тавары (работы, паслугі).
Міністр гандлю надзяляецца правам на прыняцце рашэння аб забароне работы аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў выпадку неўстаранення фактаў парушэння заканадаўства аб цэнаўтварэнні, гандлі і грамадскім харчаванні.
Дакумент дасць магчымасць сканцэнтраваць функцыі, што забяспечваюць падтрыманне парадку на ўнутраным спажывецкім рынку і выкананне санітарных норм і правіл, правіл ажыццяўлення рознічнага гандлю, грамадскага харчавання і цэнаўтварэння, у Міністэрстве гандлю і дзяржаўнай санітарнай службе і пры гэтым не прывядзе да дадатковага расходавання бюджэтных сродкаў.