Каментарый да Указа № 560

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 560 "Аб некаторых пытаннях Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у асобныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання адносін у сферы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Указам зацверджаны Палажэнне аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, склад калегіі ВАК, а таксама ўнесены рэдакцыйныя змяненні ў асобныя ўказы, якія адносяцца да сферы дзейнасці ВАК.

    Указам выключаецца абавязковая наяўнасць у асоб, якія паступаюць у аспірантуру, вышэйшай адукацыі II ступені. Устанаўліваецца магчымасць здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах не толькі ў рамках навучання ў магістратуры, але і ў форме двухгадовага саiскальнiцтва. Прадастаўляецца права на залічэнне замежных грамадзян у аспірантуру па выніках гутаркі (замест здачы экзамену па спецыяльнасці).

    Устанаўліваецца таксама патрабаванне да саіскальніка працаваць бесперапынна не менш як адзін год у арганізацыі, якая хадайнічае аб прысваенні яму вучонага звання дацэнта або прафесара (у выпадку сумяшчальніцтва ў ВНУ - двух семестраў запар або двух семестраў, падзеленых не больш чым адным семестрам).

    Уводзіцца неабходнасць узгаднення тэм дысертацыйных даследаванняў з арганізацыямі, рэальна зацікаўленымі ў практычным прымяненні атрыманых навуковых вынікаў. Гэтыя арганізацыі будуць аказваць матэрыяльную і арганізацыйную падтрымку саіскальнікам у працэсе падрыхтоўкі дысертацый.

    Падпісанне гэтага Указа будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы ВАК і забеспячэнню ўмоў яе незалежнай дзейнасці, паляпшэнню якасці падрыхтоўкі і экспертызы дысертацыйных даследаванняў, прыцягненню валютных сродкаў замежных саіскальнікаў.