Каментарый да Указа № 549 ад 5 снежня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 снежня падпісаў Указ № 549, якім вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2012 года".
Конкурс праводзіўся ў два этапы ў 16 намінацыях (на рэгіянальным, а потым на рэспубліканскім узроўнях).
Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання стала сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства "КАМАКА ПЛЮС" у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю, у сферы вытворчасці прамысловых тавараў - таварыства з абмежаванай адказнасцю "М8 Сіці".
Лепшым прадпрымальнікам у сферы інфармацыйных тэхналогій прызнана сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гейм Стрым", у сферы будаўнічай дзейнасці - закрытае акцыянернае таварыства "Спецаргбуд", у сферы рознічнага гандлю - замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Арыфлэйм Касметыкс".
У намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання" перамагло гандлёва-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Пухавічыгандаль".
Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай i фармацэўтычнай дзейнасцi - закрытае акцыянернае таварыства "БелАсептыка", у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання - прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму".
Таварыства з дадатковай адказнасцю "МАНТРАНС" названа лепшым у сферы аказання транспартных паслуг, замежнае прыватнае гандлёва-сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства "Мультымотарс" - у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, сялянская (фермерская) гаспадарка "Цнянскія экапрадукты" прызнана лепшай сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.
Лепшым суб'ектам інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва стала камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Гомельскі абласны інфармацыйна-метадычны цэнтр", лепшым прадпрымальнікам у сферы інавацыйнай дзейнасці - таварыства з абмежаванай адказнасцю "МЕМПЭКС".
Сярод арганізацый з замежнымі інвестыцыямі пераможцам вызначана сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Навукова-вытворчы комплекс "Эка-Лес-О", лепшым прадпрымальнікам-экспарцёрам - сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЛЛК-НАФТАН".
Лепшым прадпрымальнікам - арганізатарам новых рабочых месц стала замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "АЛКАПАК".
У адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы ўзнагароджанне ад яго імя пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы будзе праводзіць Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі прадпрымальніцтва, павышэння дзелавой актыўнасці і прафесіяналізму суб'ектаў прадпрымальніцтва.