Каментарый да Указа № 539

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 539 "Аб рэестры рухомай маёмасці, абцяжаранай закладам".

    Нормамі Указа прадугледжваецца стварэнне рэестра рухомай маёмасці, абцяжаранай закладам, у выглядзе працуючай у інтэрнэце інфармацыйнай сістэмы, у якой будзе акумулявацца інфармацыя аб перадачы рухомай маёмасці ў заклад.

    Рэестр пачне функцыянаваць з 1 верасня 2016 года і будзе выкарыстоўвацца ўсімі зацікаўленымі для атрымання інфармацыі аб тым, што рухомая маёмасць знаходзіцца ў закладзе, і для вызначэння прыярытэту закладатрымальніка.