Каментарый да Указа № 537 ад 29 лістапада 2012 г.
Годам беражлівасці аб'яўлены 2013 год у Беларусі. Адпаведны Указ № 537 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада.
Год беражлівасці стане лагічным прадаўжэннем рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" ў сучасных умовах.
Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам - адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы.
Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі расходаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсялякіх неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года таксама накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў штодзённым жыцці.