Каментарый да Указа № 534 ад 29 лістапада 2012 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада падпісаў Указ № 534 "Аб некаторых пытаннях Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь".
Дакументам удакладняюцца паўнамоцтвы Савета, зацверджаны яго новы склад. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч будзе Старшынёй Савета. У яго таксама ўвойдуць прадстаўнікі буйнога, сярэдняга і малога бізнесу Беларусі, прадпрымальніцкіх структур і некаторых грамадскіх аб'яднанняў.