Каментарый да Указа № 527 ад 28 лістапада 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 28 лістапада падпісаў Указ № 527 "Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэанагляду ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку".

    Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, у тым ліку пры правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску, і рэгламентуе пытанні стварэння і прымянення сістэмы відэанагляду ў месцах масавага знаходжання грамадзян. Да гэтай сістэмы відэанагляду для атрымання відэасігналу ў рэжыме рэальнага часу маюць права падключэння праваахоўныя органы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для выканання задач прафілактыкі, выяўлення (раскрыцця) і прадухілення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, а таксама папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

    Адначасова вызначаны правы і абавязкі ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў (арганізацый), суб'ектаў гаспадарання пры ўстаноўцы і далейшым функцыянаванні, утрыманні, абслугоўванні элементаў сістэмы відэанагляду.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.