Каментарый да Указа № 526 ад 13 лістапада 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада падпісаў Указ № 526 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб Рэспубліканскай дошцы Гонару".

    Дакумент распрацаваны ў мэтах удасканалення механізма ацэнкі вынікаў дзейнасці рэгіёнаў і арганізацый. Ім прадугледжваецца, што пры вылучэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і арганізацый для вызначэння пераможцаў па выніках работы за справаздачны год сярод абласцей, г.Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, а таксама арганізацый прамысловасці прымяняюцца паказчыкі, пералікі і парадак разліку якіх зацвярджаюцца Мінэканомікі. Кандыдатуры вылучаюцца з улікам сістэмнай работы па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці арганізацый і падрыхтоўцы кіруючых кадраў; ацэнка работы арганізацый ажыццяўляецца ў цэлым па юрыдычнай асобе; пры вылучэнні кандыдатур для вызначэння пераможцаў за дасягненне найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў асноўным крытэрыем ацэнкі з'яўляецца выкананне заданняў па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і зніжэнні затрат на вытворчасць прадукцыі пры зніжэнні ўзроўню матэрыялаёмістасці прадукцыі.

    Указам удасканалены пералік абавязковых умоў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. У прыватнасці, устанаўліваецца, што абавязковай умовай з'яўляецца адсутнасць карупцыйных злачынстваў, учыненых службовымі асобамі за справаздачны год.