Каментарый да Указа № 524 "Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада падпісаў Указ № 524 "Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду".

    Дакумент распрацаваны ў мэтах устаранення прычын, якія перашкаджаюць рэалізацыі грамадзянамі права на прыватызацыю жылых памяшканняў.

    У сувязі з адсутнасцю тэхнічных пашпартоў і дзяржаўнай рэгістрацыі на шэраг жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў камунальнай або рэспубліканскай уласнасці (па краіне такіх памяшканняў каля 114 тыс.), указ уключае нормы, якія прадугледжваюць прадастаўленне арганізацыям, у гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца названыя жылыя памяшканні, права на прыняцце рашэнняў аб прыватызацыі жылых памяшканняў, што знаходзяцца ў аднакватэрных, блакіраваных і шматкватэрных жылых дамах, без наяўнасці дакументаў, якія засведчваюць дзяржаўную рэгістрацыю іх стварэння і ўзнікнення права дзяржаўнай уласнасці на іх, і тэхнічных пашпартоў на гэтыя жылыя памяшканні.

    Ва Указе вызначаюцца магчымасць і парадак карэкціроўкі ацэначнага кошту жылых памяшканняў, разлічанага для мэты іх прыватызацыі, у выпадках, калі патрабуецца прыняцце мер па аптымізацыі неабгрунтавана высокага кошту гэтых памяшканняў (нежылыя будынкі пераабсталяваны ў жылыя, дамы пабудаваны з выкарыстаннем дарагіх эксперыментальных тэхналогій і гэтак далей). У гэтым выпадку арганізацыям, у гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні якіх знаходзяцца такія жылыя памяшканні, прадастаўляецца права на правядзенне незалежнай ацэнкі рыначнага кошту прыватызуемага жылога памяшкання, пасля чаго рашэнне аб прыватызацыі жылога памяшкання прымаецца па меншым кошце.

    Указ таксама прадугледжвае, што грашовыя сродкі, унесеныя работнікамі дзяржаўных арганізацый у лік аплаты кошту будаўніцтва жылых памяшканняў, пабудаваных дзяржаўнымі арганізацыямі з частковым прыцягненнем сродкаў сваіх работнікаў, залічваюцца ў лік аплаты кошту жылых памяшканняў пры іх прыватызацыі прапарцыянальна частцы плошчы жылых памяшканняў, якая была пабудавана за кошт прыцягнутых грашовых сродкаў гэтых работнікаў, пры наяўнасці заключаных дагавораў аб сумесным будаўніцтве жылых памяшканняў і (або) дакументаў, якія пацвярджаюць суму ўнесеных гэтымі работнікамі грашовых сродкаў.