Каментарый да Указа № 523 ад 28 снежня 2015 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Указ № 523, які накіраваны на ўдасканаленне з улікам правапрымяняльнай практыкі парадку ўнясення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праектаў прававых актаў.
У адпаведнасці з Указам прапановы аб прыняцці рашэнняў, што патрабуюць прававога рэгулявання, павінны ўносіцца ў выглядзе поўнасцю адпрацаваных і ўзгодненых з зацікаўленымі праектаў прававых актаў, а не пісем з ініцыятывамі.
Акрамя таго, удакладнены правілы прадстаўлення на разгляд Кіраўніка дзяржавы праектаў прававых актаў, падрыхтаваных аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Такія праекты павінны прадстаўляцца на разгляд Прэзідэнта праз Савет Міністраў.
Дакумент таксама ўстанаўлівае патрабаванне, што праекты прававых актаў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны прадстаўляюцца Прэзідэнту ў першачарговым парадку.
Указ № 523 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.