Каментарый да Указа № 504 ад 18 снежня 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 18 снежня падпісаў Указ № 504 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 год".
Кіраўніком дзяржавы вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада Беларусі і Нацыянальнага банка ў якасці важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016 год, сярод якіх забеспячэнне тэмпаў росту да ўзроўню 2015 года:
валавога ўнутранага прадукту не менш як 100,3 %;
прадукцыйнасці працы не менш як 101,5 %;
экспарту тавараў і паслуг не менш як 103,5 %;
рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва не менш як 100,5 %.
Савету Міністраў даручана вызначыць ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або ў статутных фондах якіх 50 працэнтаў і больш акцый належыць дзяржаве, акрамя мікраарганізацый і арганізацый з удзелам замежнага капіталу. Пры гэтым не дапускаецца давядзенне арганізацыям іншых паказчыкаў, а таксама давядзенне паказчыкаў арганізацыям, не названым ва Указе.
Савету Міністраў пастаўлена задача забяспечыць да 1 сакавіка 2016 года распрацоўку арганізацыямі дэталёвага плана мер па зніжэнні затрат на вытворчасць тавараў (работ, паслуг) на 2016 год.
Рэалізацыя мер па забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці дасць магчымасць знізіць уплыў ад неспрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё Беларусі.