Каментарый да Указа № 500 ад 27 снежня 2018 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў Указ № 500 "Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні". 

    Дакументам прадастаўлена права самазанятым фізічным асобам, якія ажыццяўляюць непрадпрымальніцкую дзейнасць, удзельнічаць у дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Змяняецца таксама парадак выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў. Цяпер узносы будуць выплачвацца імі толькі за перыяд фактычнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці з атрыманнем даходу.

    Указам урэгуляваны пытанні забеспячэння правоў і гарантый у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асоб, якія працуюць у замежных арганізацыях на тэрыторыі Беларусі, і грамадзян, якія апраўданы судом і крымінальнае праследаванне супраць якіх спынена.

    Акрамя таго, дакументам скарэкціраваны асобныя нормы заканадаўчых актаў з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць са змяненнямі, што адбыліся ў заканадаўстве.