Каментарый да Указа № 499 ад 2 лістапада 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў Указ № 499 "Аб будаванні Беларускай атамнай электрастанцыі".

    У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выкарыстанні атамнай энергіі" рашэнне аб будаванні атамнай электрастанцыі або яе блока прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

    На гэты час Беларусь завяршыла неабходную падрыхтоўчую работу для пачатку будаўніцтва АЭС, у тым ліку ў рамках прынятых міжнародных абавязацельстваў.

    У рэгіёне размяшчэння створана інфраструктура, неабходная для будаўніцтва АЭС, распрацавана праектная дакументацыя, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2013 года № 457, заказчык - ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" - атрымаў ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення ў частцы работ па будаванню ядзерных установак.

    Гэты Указ дазваляе генеральнаму падрадчыку - ЗАТ "Атамбудэкспарт" (Расійская Федэрацыя) - пачаць будаванне Беларускай АЭС.

    Для забеспячэння выканання графіка будаўніцтва, спрашчэння адміністрацыйных працэдур і зніжэння расходаў, што фінансуюцца з бюджэту, Указ дае магчымасць ажыццяўляць адвядзенне зямельных участкаў паралельна з будаўнічымі работамі. Нарыхтоўку драўніны і яе рэалізацыю будуць праводзіць арганізацыі, якія адказваюць за вядзенне лясной гаспадаркі на гэтых участках.

    Прадугледжваецца магчымасць перадачы заказчыкам (ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" або яго правапераемнікам) на перыяд будаўніцтва АЭС часовых будынкаў і збудаванняў АЭС у бязвыплатнае карыстанне.

    Заказчык вызваляецца ад кампенсацыі страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем або часовым заняццем сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду, якія прадастаўляюцца для будавання АЭС.

    Акрамя таго, ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на часовае пражыванне ў Беларусі вызваляюцца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя прыцягваюцца для выканання работ па ўзвядзенню АЭС і яе эксплуатацыі на працягу гарантыйнага тэрміну.