Каментарый да Указа № 498 ад 27 снежня 2018 г.

    Дзеючы парадак па забеспячэнні колькасці прыналежных Беларусі акцый у статутным фондзе ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" ў памеры не менш як 25 працэнтаў плюс адна акцыя будзе захаваны ў 2019-2020 гадах. Адпаведны Указ № 498 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 снежня.

    Дакумент уносіць змяненні ва ўказы ад 8 жнiўня 2016 года № 300 "Аб арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла" і ад 8 снежня 2017 года № 437 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". 

    Ён вызваляе замежных грамадзян, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на рэгістрацыю і часовае пражыванне. Гэта будзе садзейнічаць аператыўнаму прыцягненню кваліфікаваных спецыялістаў у неабходнай колькасці. 

    Указам таксама захоўваецца ў 2019-2020 гадах дзеючы ў 2018 годзе парадак па забеспячэнні колькасці прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый у статутным фондзе ЗАТ "БНБК" у памеры не менш як 25% плюс адна акцыя. 

    Таксама акцыянернаму таварыству прадастаўляюцца ў арэнду на 99 гадоў без правядзення аўкцыёну зямельныя ўчасткі, неабходныя для абслугоўвання водазаборных збудаванняў пасля завяршэння іх будаўніцтва. Гэта норма дасць магчымасць не дапусціць павелічэння расходаў дзяржаўных эксплуатуючых арганізацый на абслугоўванне і ўтрыманне гэтых збудаванняў.

    Акрамя таго, устаноўлена, што названыя зямельныя ўчасткі ў мэтах прадухілення іх запусцення могуць выкарыстоўвацца для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.