Каментарый да Указа № 495

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 495 "Аб аптымізацыі дзейнасці", якім прадугледжана, што з 1 студзеня 2019 года мытныя органы ў пунктах пропуску, што вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, будуць ажыццяўляць асобныя функцыі пагранічнікаў, у тым ліку пагранічны кантроль.

    Пакуль гэта будзе датычыцца трох пунктаў пропуску - аўтадарожнага "Казловічы" на граніцы з Польшчай, дзе перамяшчаецца толькі грузавы аўтатранспарт, а таксама двух чыгуначных - "Гудагай" на станцыі Маладзечна, на граніцы з Літвой, і "Бігосава" на станцыі Полацк, на граніцы з Латвіяй.

    Гэтыя меры накіраваны на аптымізацыю дзейнасці мытных органаў і органаў пагранічнай службы ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, укараненне прынцыпу аднаго акна, а таксама скарачэнне часу кантрольных працэдур.

    Вызваленыя супрацоўнікі органаў пагранічнай службы будуць накіраваны для ўзмацнення аховы іншых участкаў граніцы.