Каментарый да Указа № 493 ад 22 снежня 2018 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў указ № 493 "Аб некаторых мерах па павышэнні надзейнасці беларускай энергасістэмы".
Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя комплексу тэхнічных рашэнняў для забеспячэння збалансаванай работы беларускай энергасістэмы, у тым ліку будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц, устаноўка электракатлоў і будаўніцтва адпаведнай інфраструктуры на аб'ектах электраэнергетыкі, ЖКГ і іншых.
Рэалізацыя гэтых рашэнняў накіравана на забеспячэнне балансу энергасістэмы ў перыяды максімальнага і мінімальнага спажывання электраэнергіі, стварэнне рэзерву магутнасці, што дае магчымасць не дапусціць перарыву ў электразабеспячэнні спажыўцоў у выпадку аварыйнага адключэння энергаблока Беларускай АЭС, і павышэнне надзейнасці і бяспекі работы энергасістэмы. Акрамя таго, прыняцце гэтых мер будзе садзейнічаць недапушчэнню спынення высокаэфектыўных кандэнсацыйных энергаблокаў, якія забяспечваюць падтрыманне частаты ў энергасістэме.