Каментарый да Указа № 488

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 488 "Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)", якім рэгламентуюцца адпаведныя пытанні ў існуючых раёнах індывідуальнай жылой забудовы.

    Указам устанаўліваецца, што будаўніцтва такіх сетак будзе ажыццяўляцца арганізацыямі водаправодна-каналізацыйнай або жыллёва-камунальнай гаспадаркі (эксплуатуючымі арганізацыямі) за кошт уласных сродкаў, у тым ліку прыцягнутых крэдытных і пазыковых сродкаў; уласнікамі аб'ектаў нерухомай маёмасці (жылых і нежылых памяшканняў, размешчаных у існуючых раёнах індывідуальнай жылой забудовы) за кошт уласных сродкаў.

    Пакрываць затраты эксплуатуючых арганізацый на будаўніцтва сетак прапануецца шляхам пералічэння ўласнікамі аб'ектаў нерухомай маёмасці платы за далучэнне да гэтых сетак паэтапна (з першапачатковым узносам у памеры 10 працэнтаў кошту будаўніцтва) або аднаразова.

    Пры далучэнні новых спажыўцоў да сетак, пабудаваных поўнасцю або часткова за кошт сродкаў уласнікаў аб'ектаў нерухомай маёмасці, іх затраты таксама будуць пакрывацца.

    Парадак пакрыцця затрат за далучэнне да сетак, пабудаваных як эксплуатуючымі арганізацыямі, так і ўласнікамі аб'ектаў нерухомай маёмасці, будзе вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.