Каментарый да Указа № 483 ад 13 кастрычніка 2014 г.
Прэзідэнт
Беларусі 13 кастрычніка падпісаў Указ № 483, якім унесены змяненні і
дапаўненні ва Указ ад 28 лістапада 2005 года № 551 "Аб мерах па павышэнні
бяспекі дарожнага руху".
У адпаведнасці з Указам павялічваецца час навучання практычнаму ваджэнню аўтамабіля пры падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі В з 40 да 50 гадзін. Пры гэтым аўташколам прадастаўляецца чатырохмесячны тэрмін для арганізацыі падрыхтоўкі вадзіцеляў у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі.
Да элементаў дарогі аднесены размешчаныя на праезнай частцы дарогі пасадачныя пляцоўкі і астраўкі бяспекі, што дасць магчымасць распаўсюдзіць абавязак уладальнікаў дарог па ўтрыманні элементаў дарог у бяспечным для руху стане на названыя збудаванні.
Устанаўліваецца таксама абавязак перавозкі дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў або іншых сродкаў, што даюць магчымасць бяспечна прымацаваць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі (акрамя выпадкаў, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама пры перавозцы ў аўтамабілі-таксі).
Змяняецца мінімальная ступень святлопрапускання для ветравога шкла транспартнага сродку, пры якой дапускаецца яго ўдзел у дарожным руху, з 75% да 70%.
Прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай большай за 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т.
Акрамя таго, уводзяцца новыя віды дарожнай разметкі для арганізацыі руху веласіпедаў, для абазначэння напрамкаў руху па палосах на скрыжаваннях са складанай канфігурацыяй.
Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.