Каментарый да Указа № 48 ад 9 лютага 2015 года

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 9 лютага падпісаў Указ № 48 "Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў".

    Дакумент накіраваны на забеспячэнне выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза, павышэнне эфектыўнасці нагляду за бяспекай і якасцю прадукцыі, што размяшчаецца на рынку краіны.

    У рамках выканання міжнародных дамоўленасцей устанаўліваецца, што ўпаўнаважаныя (кампетэнтныя) органы Беларусі, адказныя за ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, вызначаюцца па кожным тэхнічным рэгламенце Саветам Міністраў Беларусі.

    Вызначана сістэма органаў дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза на спажывецкім рынку Рэспублікі Беларусь.

    За названымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў рамках іх кампетэнцыі замацоўваецца абавязак кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў не толькі нацыянальнага заканадаўства, але і тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за парушэнні патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Акрамя таго, уводзіцца адказнасць юрыдычных асоб, адказных за дакладнае правядзенне выпрабаванняў прадукцыі, за парушэнні правіл і працэдур абавязковага пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў (сертыфікацыя, дэклараванне).