Каментарый да Указа № 477 ад 17 кастрычніка 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў Указ № 477 "Аб некаторых пытаннях асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года".

     

    Дакументам прадугледжваецца, што акрэдытацыя прадстаўнікоў замежных СМІ ажыццяўляецца Міжнароднай федэрацыяй хакея (ІІХФ) і ў мэтах аптымізацыі працэдуры асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года атрыманне акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі не патрэбна.

     

    Такі парадак акажа істотную дапамогу ў забеспячэнні бязвізавага рэжыму знаходжання прадстаўнікоў замежных СМІ ў Беларусі і іх плённай рабоце па асвятленню мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Акрамя таго, выкананне гэтай працэдуры пацвердзіць адкрытасць беларускай дзяржавы, прыхільнасць да норм і прынцыпаў міжнароднай практыкі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў такога рангу.

     

    Разам з тым ва ўказе прадугледжваецца, што ў выпадку распаўсюджвання ў перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года замежнымі СМІ інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, не звязаных з асвятленнем мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, іх прадстаўнікам для далейшага ажыццяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі прафесійнай дзейнасці патрабуецца атрыманне акрэдытацыі МЗС у адпаведнасці з заканадаўствам.

     

    Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.