Каментарый да Указа № 463 ад 1 кастрычніка 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 1 кастрычніка падпісаў Указ № 463 аб ліквідацыі з 1 снежня 2014 года Беларускай транспартнай пракуратуры.

    Функцыі Беларускай транспартнай пракуратуры перадаюцца Генеральнай пракуратуры і пракуратурам абласцей. Спецыялізаваныя транспартныя пракуратуры, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Беларускай транспартнай пракуратуры, будуць перападпарадкаваны пракуратурам абласцей.

    Транспартныя пракуратуры на месцах захоўваюцца для забеспячэння кваліфікаванага нагляду за выкананнем заканадаўства на аб'ектах транспарту і выкананнем законнасці ў дзейнасці органаў унутраных спраў на транспарце.

    Такая рэарганізацыя накіравана на ўдасканаленне сістэмы органаў пракуратуры і скарачэнне штатнай колькасці.

    Прыняцце Указа дасць магчымасць зменшыць асігнаванні, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне органаў пракуратуры, у 2014 годзе на Br312 млн, у наступныя гады - на Br2,2 млрд штогод.