Каментарый да Указа № 462 ад 9 кастрычніка 2013 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка падпісаў Указ № 462 "Аб некаторых пытаннях назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей".
Выданне Указа абумоўлена тым, што з 1 студзеня 2013 года індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам і рамеснікам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, адпаведная дапамога па догляду дзіцяці ўстаноўлена ў памеры 50% ад яе поўнага памеру, як і грамадзянам, якія працуюць у перыяд догляду дзіцяці да трох гадоў па працоўных дагаворах больш як палавіну нормы рабочага часу.
Улічваючы, што грамадзяне, якія працуюць па працоўных дагаворах, маюць права на перыяд догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў прыпыніць сваю працоўную дзейнасць, аформіўшы ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльны водпуск з выплатай дапамогi ў поўным памеры, гэты Указ забяспечвае магчымасць рэалізацыі аналагічнага права індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прыватнымі натарыусамі, адвакатамі і рамеснікамі.
Рэалізацыя палажэнняў Указа дасць магчымасць індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам і рамеснікам самім выбіраць - ажыццяўляць адпаведную дзейнасць у перыяд догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў і атрымліваць дапамогу ў памеры 50% або часова прыпыніць яе і атрымліваць дапамогу ў поўным памеры.
Указ уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага
апублікавання.