Каментарый да Указа № 461 ад 9 кастрычніка 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 9 кастрычніка падпісаў Указ № 461, якім унесены змяненні ва Указ ад 14 кастрычніка 2010 года № 538 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў".

    У дакуменце вызначаны нормы па ўзмацненню кантролю за дзейнасцю таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў, узмацненню адказнасці кіраўнікоў гэтых арганізацый за кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання і яе эксплуатацыю.

    Указам адмяняецца такая форма кіравання жыллёвым фондам, як кіраванне недзяржаўнымі кіруючымі арганізацыямі.

    Практыка паказала негатыўны бок дзейнасці такіх кіруючых арганізацый, у тым ліку масу нараканняў насельніцтва на іх работу ў працэсе эксплуатацыі жыллёвага фонду і прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг.

    У выпадку, калі да моманту ўводу жылога дома ў эксплуатацыю дольшчыкі не створаць таварыства ўласнікаў, будзе абавязкова назначацца дзяржаўная жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя ў якасці ўпаўнаважанай асобы.

    Гэта мера дасць магчымасць забяспечыць належную эксплуатацыю і функцыянаванне інжынерных сістэм жылога дома з моманту яго ўводу ў эксплуатацыю, а таксама прадастаўленне грамадзянам якасных жыллёва-камунальных паслуг па дзяржаўных тарыфах.

    Пры гэтым упаўнаважаная асоба не прымае дом на свой баланс, але разам з тым абслугоўвае спажыўцоў - членаў таварыства або арганізацыі забудоўшчыкаў. У той жа час у якасці альтэрнатывы абслугоўванню ўпаўнаважанай асобай таварыства або арганізацыя забудоўшчыкаў захоўвае права самастойна абслугоўваць жылы дом шляхам прыцягнення рабочых і спецыялістаў на аснове працоўных дагавораў для мэт тэхнічнага абслугоўвання жылога дома.

    Устанаўліваецца абавязак таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў прымяняць на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі толькі тарыфы, устаноўленыя заканадаўствам для насельніцтва.

    Акрамя таго, на таварыствы ўласнікаў і арганізацыі забудоўшчыкаў ускладаецца абавязак па абавязковаму заключэнню са спажыўцамі жыллёва-камунальных паслуг (жыхарамі дома) дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне і асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі з аплатай па тарыфах для насельніцтва.

    Прадастаўленне дадатковых жыллёва-камунальныя паслуг будзе ажыццяўляцца толькі на падставе дадатковых дагавораў. Пры гэтым любы грамадзянін-спажывец мае права адмовіцца ад атрымання дадатковых жыллёва-камунальных паслуг і не аплачваць іх.

    Замацаваныя падыходы дадуць магчымасць забяспечыць празрыстасць налічэнняў за жыллёва-камунальныя паслугі арганізацыямі забудоўшчыкаў і таварыствамі ўласнікаў і ўстанавіць аднолькавы ўзровень плацяжоў за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі для ўсіх грамадзян незалежна ад формы абслугоўвання жыллёвага фонду.

    Прадастаўляецца таксама магчымасць размяшчэння сродкаў, якія адлічаюцца на капітальны рамонт, на дэпазітных рахунках банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый з абавязковым мэтавым выкарыстаннем гэтых сродкаў на капітальны рамонт жылога дома (пры самастойным абслугоўванні дома). У выпадку, калі дом знаходзіцца на абслугоўванні дзяржаўнай арганізацыі ЖКГ, адлічэнні на капітальны рамонт акумулююцца на спецыяльных рахунках гэтых арганізацый або мясцовых выканкамаў (адміністрацый).

    Пры гэтым за нямэтавае выкарыстанне або выкарыстанне з парушэннем заканадаўства адлічэнняў на капітальны рамонт прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (арт.11.69 КоАП).

    Устанаўліваюцца абавязкі старшыні праўлення таварыства ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыкаў ажыццяўляць штогадовую справаздачу перад уласнікамі жылых памяшканняў аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства і праведзенай рабоце, а таксама па патрабаванню мясцовага выканкама прадстаўляць інфармацыю аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці, аказваемых паслугах.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.