Каментарый да Указа № 455 ад 7 кастрычніка 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка падпісаў Указ № 455 "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання, пераацэнкі маёмасці і спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці".
Дакументам прадугледжана прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з Падатковым кодэксам і ўвядзенне пераходных норм, што забяспечваюць права арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання без выплаты ПДВ з улікам змяненняў, унесеных у Падатковы кодэкс з 1 студзеня 2013 года. Акрамя таго, пераходныя нормы забяспечваюць права арганізацыям з колькасцю работнікаў не больш як 15 чалавек і індывідуальным прадпрымальнікам, валавая выручка якіх за 2012 год не перасягнула Br4,1 млрд., якія прымянялі ў 2012 годзе і прадаўжаюць прымяняць у 2013 годзе спрошчаную сістэму падаткаабкладання, весці з пачатку 2013 года ўлік у кнізе ўліку даходаў і расходаў.
Устанаўліваюцца таксама адзіныя падыходы да вылічэння і выплаты зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым некаторыя палажэнні распаўсюджваюць сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2013 года.