Каментарый да Указа № 454 ад 7 кастрычніка 2013 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў Указ № 454 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам адкарэкціраваны ўказы ад 26 красавіка 2010 года № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, праводзімых дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян", ад 6 студзеня 2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" і ад 30 мая 2013 года № 246 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    У прыватнасці, пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, змешчаны ва Указе ад 26 красавіка 2010 г. № 200, дапоўнены новай працэдурай - прыняцце рашэнняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый аб накіраванні грамадзян для заключэння дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх ажыццяўлялася па дзяржаўнаму заказу.

    Указ ад 6 студзеня 2012 года № 13 адкарэкціраваны ў мэтах забеспячэння прадастаўлення льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у эканамічных жылых дамах тыпавых спажывецкіх якасцей (шматкватэрных і блакіраваных), пералік праектаў (серый) якіх зацвярджаецца Мінбудархітэктуры, будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных жылых дамоў або набыццё жылых памяшканняў.

    Нормы Указа таксама карэкціруюцца з мэтай вызначэння ўмоў і парадку прадастаўлення льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый грамадзянам, якія набываюць жылыя памяшканні, пабудаваныя па дзяржаўнаму заказу. Забяспечваецца ўзаемадзеянне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з ААТ "ААБ Беларусбанк" у частцы фарміравання спісаў грамадзян, якія набываюць жылыя памяшканні, пабудаваныя па дзяржаўнаму заказу з выкарыстаннем крэдытаў.

    ААТ "ААБ Беларусбанк" прадастаўляюцца дадатковыя паўнамоцтвы па скасаванню крэдытных дагавораў з грамадзянамі, якія не выконваюць свае абавязацельствы.

    Акрамя таго, удасканальваецца парадак разліку сумы фінансавай дапамогі на пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах (без уліку запазычанасці, якая пагашаецца за кошт раней прадастаўленай аднаразовай субсідыі).