Каментарый да Указа № 452 ад 14 снежня 2016 г.

    У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства па пенсійным забеспячэнні. Адпаведны Указ № 452 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 снежня.

    Дакумент прызначаны прывесці раней прынятыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы ў адпаведнасць з Указам № 137 ад 11 красавіка 2016 года "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Для гэтага прадугледжваецца іх карэкціроўка ў частцы ўдакладнення ўзросту, які з'яўляецца адным з крытэрыяў вызначэння працаздольнасці грамадзян пры прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай дапамогі, а таксама дае права на льготны праезд пенсіянерам на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ штогод з 1 мая па 30 верасня.

    Акрамя таго, удакладняецца ўзрост, у залежнасці ад якога прымаюцца рашэнні аб пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і аб праве на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання і ў адпаведнасці з якім вызначаецца тэрмін дзеяння кантракта, што заключаецца (прадаўжаецца) з работнікам перадпенсійнага ўзросту.