Каментарый да Указа № 449 ад 1 кастрычніка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 1 кастрычніка падпісаў Указ № 449 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону".
У мэтах стварэння імпартазамяшчальнай вытворчасці гэтага вельмі запатрабаванага віду прадукцыі ў 2012 –2017 гадах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па тэхнічнаму перааснашчэнню філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры" з арганізацыяй вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону "пад ключ".
У прыватнасці, праект уключае будаўніцтва, камплектацыю і ўвод у эксплуатацыю ў 2015 годзе з выхадам на праектную магутнасць ў 2017 годзе комплексу па вытворчасці трохслаёвага кардону прадукцыйнасцю 200 тыс. т за год.
Будаўніцтва комплексу будзе ажыццяўляць кампанія "Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD" з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў КНР. Агульныя затраты па праекту складуць $509,9 млн.
Крэдыт на яго рэалізацыю ў суме $348,6 млн. прадаставіць Дзяржаўны банк развіцця Кітая тэрмінам на 13 гадоў. Акупнасць праекта складзе амаль 9,5 года.
Умова аказання дзяржаўнай падтрымкі ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры" – выкананне гэтым акцыянерным таварыствам у 2012 – 2025 гадах паказчыкаў па тэмпу росту аб'ёмаў вытворчасці і ўзроўню рэнтабельнасці, даведзеных канцэрнам "Беллеспаперапрам".
Персанальная адказнасць за выкананне гэтых паказчыкаў і мэтавае выкарыстанне рэсурсаў ускладзена на кіраўніка ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры", старшыню канцэрна "Беллеспаперапрам" і Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе дзейнасць названага канцэрна.
У выніку рэалізацыі гэтага праекта ў краіне будзе створана сучасная вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі (мелаванага кардону), якая зможа задаволіць попыт айчыннага рынку ў такой прадукцыі і экспартаваць яе ў блізкае і далёкае замежжа. Акрамя таго, плануецца, што за шэсць гадоў (2012 – 2017 гады) выручка прадпрыемства ад рэалізацыі прадукцыі будзе павялічана больш як у 10 разоў, а аб'ём падатковых адлічэнняў у бюджэт – у 9,2 раза. Чысты прыбытак узрасце з $0,2 млн. (2011 год) да $56,3 млн. (2017 год).