Каментарый да Указа № 448 ад 1 кастрычніка 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 1 кастрычніка падпісаў Указ № 448 "Аб некаторых пытаннях перарэгістрацыі дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы".

    У адпаведнасці з дакументам у перыяд з 1 студзеня 2013 года па 31 снежня 2014 года будзе праведзена перарэгістрацыя пасведчанняў аб праве на льготы ветэранам і інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Цяпер гэтыя катэгорыі грамадзян карыстаюцца пасведчаннямі ўзору, устаноўленага Урадам СССР.

    З 1 студзеня 2015 года рэалізацыя права на дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі ветэранамі і інвалідамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў будзе ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі на падставе пасведчанняў ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў і інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў нацыянальнага ўзору.