Каментарый да Указа № 446 ад 27 верасня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 верасня падпісаў Указ № 446 "Аб некаторых пытаннях развіцця рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Граніт".

    У адпаведнасці з дакументам да 31 снежня 2017 года прадугледжваецца правесці рэалізацыю інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната на базе радовішча "Сітніцкае", які ўключае будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната магутнасцю 9 млн.т гранітнага шчэбеню за год і кар'ера на базе радовішча будаўнічага каменю "Сітніцкае" з комплексам прыродаахоўных збудаванняў.

    У сувязі з гэтым Указам вызначаецца, што зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аб'ектаў прадастаўляюцца заказчыкам у часовае і пастаяннае карыстанне без правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў). Афармленне правоў на зямельныя ўчасткі, якія перадаюцца, праводзіцца адначасова з выкананнем работ па будаўніцтву аб'ектаў на фактычна занятых пад іх узвядзенне землях на праве як пастаяннага, так і часовага карыстання.

    Акрамя таго, вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абсталяванне, камплектуючыя і запасныя часткі да яго, сыравіна і матэрыялы, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

    Гэтыя і іншыя меры дзяржаўнай падтрымкі РУВП "Граніт" дадуць магчымасць забяспечыць у 2013-2016 гадах будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната, павялічыць магутнасці па вытворчасці шчэбеню да 2016 года на 6474,7 тыс.куб.м, задаволіць патрэбнасць у шчэбені арганізацый будаўнічага комплексу рэспублікі, павялічыць пастаўкі на экспарт. Таксама плануецца стварыць амаль тры сотні новых высокапрадукцыйных рабочых месц.