Каментарый да Указа № 445 ад 30 кастрычніка 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 30 кастрычніка падпісаў Указ № 445, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 4 лютага 2014 года № 64 "Аб утылізацыйным зборы адносна транспартных сродкаў".
Змяненні і дапаўненні ў дакумент унесены з улікам тэрміналогіі, што прымяняецца ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў", а таксама практыкі прымянення заканадаўства, звязанага з выплатай утылізацыйнага збору ў Беларусі.
Ва Указе, у прыватнасці, прадугледжваецца норма, у адпаведнасці з якой уводзіцца ўтылізацыйны збор на транспартныя сродкі, дабудаваныя на тэрыторыі краіны, на базе шасі, прадастаўленых заказчыкам. На практыцы нярэдка бываюць сітуацыі, калі выплата збору не праводзіцца. Тыповы выпадак - выраб транспартнага сродку па давальніцкай схеме па дагаворы падраду на базе шасі імпартнай або беларускай вытворчасці (калі вытворца атрымлівае шасі для дапрацоўкі). Потым гатовы транспартны сродак перадаецца ад вытворцы да ўласніка. Паколькі ў гэтым выпадку адчужэння не адбываецца, то абавязацельства па выплаце ўтылізацыйнага збору ў адпаведнасці з Указам № 64 не ўзнікае.
Ад утылізацыйнага збору вызваляюцца транспартныя сродкі, увозімыя ў Беларусь і накіраваныя ва ўласнасць дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама пастаўляемыя ў якасці замежнай бязвыплатнай або міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Дакумент удакладняе заканадаўства, звязанае з выплатай утылізацыйнага збору, і дасць магчымасць палепшыць сістэму адміністравання такога збору ў Беларусі.