Каментарый да Указа № 438 ад 4 верасня 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 верасня
падпісаў Указ № 438 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў
Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь".
Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, павышэння прэстыжу прафесіі суддзі, садзейнічання ўдасканаленню судовай дзейнасці.
Указам засноўваюцца эмблема, сцяг і нагрудны знак адрознення Вярхоўнага Суда "За адданасць правасуддзю", зацверджаны адпаведныя палажэнні.