Каментарый да Указа № 433 ад 4 верасня 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 верасня падпісаў Указ № 433 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 г. № 125", якім устанаўліваецца прыгранічная тэрыторыя ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, што прымыкаюць да дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

    Гэта дасць магчымасць стварыць умовы для рэалізацыі ўскладзеных на органы пагранічнай службы задач і функцый у межах гэтай мясцовасці, а таксама арганізаваць належнае ўзаемадзеянне з пагранічнымі органамі Расійскай Федэрацыі, накіраванае на вырашэнне задач па выяўленні і спыненні транзітнай незаконнай міграцыі, наркатрафіку і незаконнага перамяшчэння праз граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.