Каментарый да Указа № 432 ад 17 верасня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 432 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 43".
Указ накіраваны на легалізацыю аказання паслуг аўтасэрвісу ў гаражных кааператывах і ўзмацненне адказнасці за незаконную дзейнасць у гэтай сферы.
Са згоды агульнага сходу гаражнага кааператыва або сходу ўпаўнаважаных членам гэтых кааператываў, зарэгістраваным у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, дазваляецца аказваць паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў (з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т) у гаражы, пераабсталяваным у майстэрню. Парадак аказання паслуг па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў у майстэрнях, размешчаных на тэрыторыі гаражных кааператываў, вызначаецца Саветам Міністраў.
Указ вызначае крыніцы кампенсацыі страт, нанесеных пашкоджаннем маёмасці кааператыва ў выніку ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў або дзейнасці з парушэннем тэхнікі бяспекі. Нанесены ўрон павінен кампенсавацца ўласнікам майстэрні або асобай, якая яго нанесла.
За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў на тэрыторыі гаражнага кааператыва ўласнік гаража рашэннем агульнага сходу можа быць выключаны са складу членаў гаражнага кааператыва.
Указ уступае ў сілу з 1 лістапада 2013 года. Гаражныя кааператывы ў шасцімесячны тэрмін павінны прывесці свае статуты ў адпаведнасць з Указам.