Каментарый да Указа № 432 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 355"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 432 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 355". Дакументам уносяцца неабходныя карэкціроўкі палажэнняў агульнавоінскіх статутаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія закранулі больш за палавіну раней дзеючых артыкулаў.

    Змяненні прадугледжваюць прывядзенне ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі і існуючай арганізацыйнай структурай Узброеных Сіл тэрміналогіі агульнавоінскіх статутаў. У сувязі з ліквідацыяй дысцыплінарнай воінскай часці са статутаў выключаны палажэнні аб яе ўтрыманні і знаходжанні ў ёй ваеннаслужачага.

    У Статуце ўнутранай службы ўдакладнены абавязкі камандзіраў (начальнікаў) і асноўных службовых асоб брыгады (палка), парадак прадстаўлення службовых асоб перад пачаткам інспектавання (праверкі) воінскай часці. Парадак перамяшчэння падраздзяленняў (каманд) у пешым парадку прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі правіл дарожнага руху. З мэтай павышэння эфектыўнасці ўнутранай службы ўдакладнены парадак яе арганізацыі, а таксама спецыяльныя абавязкі асоб сутачнага нарада.

    На дзяжурнага па воінскай часці ўскладаецца адказнасць за захаванасць зброі і боепрыпасаў афіцэраў і прапаршчыкаў воінскай часці, што знаходзяцца пад яго аховай, выключаюцца яго абавязкі адносна арыштаваных ваеннаслужачых у сувязі з адсутнасцю ў воінскіх часцях Узброеных Сіл вайсковых гаўптвахт.

    Уводзіцца норма, якая абавязвае ваеннаслужачых, што праходзяць ваенную службу па кантракце, пасля завяршэння лячэння ў амбулаторных або стацыянарных умовах прадстаўляць неабходныя апраўдальныя дакументы.

    Перапрацаваны парадак аховы сутачным нарадам паркаў узбраення і ваеннай тэхнікі.

    У Статуце гарнізоннай і каравульнай службаў выключаны шэраг службовых асоб гарнізона ў сувязі з арганізацыяй забеспячэння воінскіх часцей па тэрытарыяльным прынцыпе, а таксама ўскладаннем некаторых функцый на ваенныя камендатуры.

    З улікам існуючай практыкі ўдакладнены абавязкі службовых асоб гарнізона.

    Статут дапоўнены главой "Ваенныя камендатуры", у якой вызначаюцца прававы статус, асновы дзейнасці і задачы ваенных камендатур, а таксама абавязкі іх службовых асоб.

    У Дысцыплінарным статуце зменены і дапоўнены пералікі заахвочванняў і дысцыплінарных спагнанняў, што прымяняюцца да ваеннаслужачых. Прадугледжваецца норма, якая дае магчымасць прымяняць да ваеннаслужачых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь заахвочванні, не названыя ў Дысцыплінарным статуце.

    Удакладнены пералік дысцыплінарных спагнанняў, што ўскладаюцца на курсантаў ваенных навучальных устаноў у сувязі з распаўсюджваннем на іх статусу ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, а таксама парадак прывядзення ў выкананне дысцыплінарнага спагнання "папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасці". Выключана норма па накладанні дысцыплінарных спагнанняў на прапаршчыкаў і афіцэраў, якія знаходзяцца ў запасе або ў адстаўцы.