Каментарый да Указа № 425 ад 13 верасня 2013 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 верасня падпісаў Указ № 425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры".
Дакументам устаноўлены парадак выплаты кіраўнікам і спецыялістам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення прарыўных навуковых даследаванняў і наватарскіх праектаў, якія маюць асаблівае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. У кожнай галіне штогод можа назначацца да 30 грантаў. Памер штомесячнай выплаты па кожнаму гранту будзе роўны 25-кратнай тарыфнай стаўцы першага разраду.
У зацверджаным Указам Палажэнні аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў вызначаны мэты, для дасягнення якіх яны могуць прадастаўляцца, парадак вылучэння і разгляду кандыдатур прэтэндэнтаў на прадастаўленне грантаў, ажыццяўлення ім адпаведных выплат, прадугледжаны меры адказнасці атрымальнікаў за эфектыўнасць і выніковасць выкарыстання выдзеленых сродкаў.
Зацверджаны таксама склад Рэспубліканскай камісіі па разгляду кандыдатур, што вылучаюцца для прадастаўлення грантаў, у склад якой увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, прызнаныя і аўтарытэтныя спецыялісты ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры.