Каментарый да Указа № 422 ад 15 кастрычніка 2015 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 15 кастрычніка падпісаў Указ № 422 “Аб прадстаўленні інфармацыі падатковым
органам замежных дзяржаў”.
Дакументам вызначаны ўніверсальны механізм прадстаўлення падатковай інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў, з якімі рэспублікай заключаны пагадненні аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл.
У адпаведнасці з Указам беларускія фінансавыя ўстановы абавязуюцца штогод прадстаўляць у Міністэрства па падатках і зборах для наступнага накіравання ў падатковыя органы замежных дзяржаў ідэнтыфікацыйныя звесткі аб замежных кліентах (грамадзянах і арганізацыях гэтай дзяржавы), інфармацыю аб заключаных імі дагаворах, адкрытых рахунках, астатках і абаротах сродкаў па іх, а таксама іншыя звесткі ў адпаведнасці з заключанымі міжнароднымі дагаворамі.
Беларускія фінансавыя ўстановы таксама надзяляюцца правам у аднабаковым парадку адмовіцца ад выканання заключанага дагавора (закрыць рахунак) у выпадку адмовы такога кліента ад прадстаўлення інфармацыі, неабходнай для выканання абавязацельстваў рэспублікі па пагадненні аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл.
У сувязі з тым, што цяпер пагадненне аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл заключана Беларуссю толькі з ЗША, фінансавымі ўстановамі будзе прадстаўляцца інфармацыя выключна адносна падаткаплацельшчыкаў ЗША (амерыканскіх грамадзян і арганізацый, іншых арганізацый, кантроль над якімі ажыццяўляецца амерыканскімі грамадзянамі).
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.