Каментарый да Указа № 422 ад 1 верасня 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 1 верасня падпісаў Указ № 422 "Аб дэмаркацыі Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Украінай".

    Прыняцце Указа выклікана неабходнасцю рэалізацыі артыкула 3 Дагавора паміж Беларуссю і Украінай аб дзяржаўнай граніцы ад 12 мая 1997 года.

    Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне асаблівых умоў па эфектыўным расходаванні бюджэтных сродкаў пры правядзенні работ па дэмаркацыі гэтага ўчастка граніцы, працягласць якога складае 1084,2 км.

    Указам спрашчаюцца некаторыя працэдуры, звязаныя з правядзеннем дэмаркацыі, што дасць магчымасць скараціць тэрміны і кошт работ.