Каментарый да Указа № 42 ад 7 лютага 2019 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 лютага падпісаў Указ № 42, якім карэкціруецца Статут Нацбанка.
Нацыянальны
банк надзяляецца правам рэгулявання дзейнасці нацыянальных рэйтынгавых
агенцтваў. Гэта сфера з'яўляецца новым напрамкам для айчыннага
фінансавага рынку, і ў Беларусі на гэты час няма такіх арганізацый. Таму
размова ідзе аб стварэнні заканадаўчай асновы ў гэтых адносінах,
паколькі нацыянальныя рэйтынгавыя агенцтвы з'яўляюцца неад'емнай часткай
інфраструктуры фінансавага рынку.
Акрамя
таго, тэкст Статута Нацыянальнага банка прыводзіцца ў адпаведнасць з
дзеючым заканадаўствам, выключаецца дубліраванне норм з Банкаўскім
кодэксам.