Каментарый да Указа № 419 ад 25 верасня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 верасня Указам № 419 зацвердзіў Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.
Указам устаноўлены канкрэтныя мэты грашова-крэдытнай палітыкі, параметры развіцця банкаўскага сектара краіны на 2013 год, вызначана палітыка курсаўтварэння – абменны курс беларускага рубля будзе фарміравацца на аснове попыту і прапанавання замежнай валюты.
Прагназуецца, што стаўка рэфінансавання да канца 2013 года складзе 13-15% гадавых (пры росце спажывецкіх цэн на 12%), патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 17-20% і складуць 45-46% да валавога ўнутранага прадукту.
Прадугледжваецца, што ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца меры па інтэграцыі банкаўскіх сістэм Беларусі і Расіі, краін Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і іншых дзяржаў – удзельніц СНД, праводзіцца работа па пытаннях, звязаных з функцыянаваннем Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ажыццяўляцца ўзаемадзеянне Нацыянальнага банка і банкаўскага сектара Беларусі з Міжнародным валютным фондам, Сусветным банкам, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Антыкрызісным фондам Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, замежнымі цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.