Каментарый да Указа № 419 ад 23 кастрычніка 2018 г.
У Беларусі з 1 лістапада працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5,3%. Адпаведны Указ № 419 "Аб павышэнні пенсій" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 кастрычніка.
Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Пераразлік ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.