Каментарый да Указа № 418 ад 25 верасня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 верасня Указам № 418 зацвердзіў важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2013 год.
У прыватнасці, запланаваны рост валавога ўнутранага прадукту на 8,5%, прадукцыйнасці працы (па валавому ўнутранаму прадукту) – на 9,3%, экспарту тавараў і паслуг – на 15,2%.
Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі чакаецца дадатнае на ўзроўні 0,7% да валавога ўнутранага прадукту, зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту на 7%.
Прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прагназуецца ў аб'ёме $4,5 млрд., увод у эксплуатацыю жылля – 6,5 млн. кв.м.
Дасягненне параметраў, вызначаных Указам, дасць магчымасць забяспечыць якасны ўзровень жыцця насельніцтва. Плануецца, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2013 годзе павінны скласці 106,5% да ўзроўню бягучага года.