Каментарый да Указа № 4 ад 5 студзеня 2015 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 4 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць".

    Дакумент падрыхтаваны для ўдасканалення прававога рэгулявання парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з праваахоўнымі органамі.

    У прыватнасці, Указам вызначаюцца абавязкі аператараў паштовай сувязі па стварэнні ўмоў і аказанні садзейнічання ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у рамках барацьбы са злачыннасцю.

    Таксама ўстанаўліваецца парадак доступу да баз даных, аўтаматызаваных сістэм аператараў і інфармацыі, неабходнай пры выкананні аператыўна-вышуковых задач. Такім чынам, фарміруюцца ўмовы для аптымальнага размеркавання нагрузкі паміж суб'ектамі аператыўна-вышуковай дзейнасці, павышэння ступені аператыўнасці праводзімых мерапрыемстваў і выкарыстання пры гэтым сучасных аналітычных метадаў.

    Палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, уступіць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання Указа.