Каментарый да Указа № 4 ад 3 студзеня 2014 г. 

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка Указам № 4 ад 3 студзеня зацвердзіў Грамату Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба".

    Дакументам зацвярджаецца апісанне і парадак узнагароджання граматай членаў каманд.

    Такое рашэнне накіравана на павышэнне статусу рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба", праводзімых у дзвюх узроставых катэгорыях (11-12 гадоў і 13-14 гадоў), а таксама на ўзмацненне матывацыі ўдзелу дзяцей і падлеткаў у гэтых спаборніцтвах, іх зацікаўленасці ў занятках спортам, далейшае паступальнае развіццё хакея з шайбай у Беларусі.