Каментарый да Указа № 398 ад 6 жніўня 2014 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 жніўня падпісаў Указ нумар 398 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2010 г. нумар 613".

    Дакумент распрацаваны ў мэтах удасканалення заканадаўства, што рэгулюе рух цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў (ЦБТС) па аўтамабільных дарогах краіны.

    У прыватнасці, Указ вызваляе ад платы за праезд ЦБТС, якія выкарыстоўваюцца для ўтрымання аўтамабільных дарог.

    У новай рэдакцыі выкладаецца пералік дапушчальных восевых мас транспартных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, у перыяд абмежаванняў, звязаных з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі.

    Уносяцца дапаўненні ў Палажэнне аб плаце за праезд ЦБТС па дарогах агульнага карыстання, якія прадугледжваюць, што транспартны сродак, які перавышае дапушчальную агульную ці восевую масу больш як на 10 працэнтаў або дапушчальныя габарыты, не падлягае пропуску праз дзяржграніцу Беларусі, калі ў яго ўладальніка адсутнічае спецыяльны дазвол.

    Прадугледжваецца таксама, што супрацоўнікі Транспартнай інспекцыі пры выяўленні адсутнасці ў карыстальніка ЦБТС спецыяльнага дазволу, парушэння маршруту або ўмоў руху, названых у спецыяльным дазволе, затрымліваюць ЦБТС да прывядзення яго параметраў у адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства або атрымання спецыяльнага дазволу, а таксама да ажыццяўлення ўсіх неабходных плацяжоў.

    Прыняцце ўказа дасць магчымасць забяспечыць захаванасць аўтамабільных дарог, у тым ліку пры неспрыяльных пагодна-кліматычных умовах, павысіць тэрмін службы дарожнага палатна і бяспеку дарожнага руху.