Каментарый да Указа № 397 ад 6 жніўня 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 жніўня падпісаў Указ № 397 "Аб тэхналагічным далучэнні электраўстановак".

    Дакумент прыняты ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і накіраваны на стварэнне неабходных прававых умоў для арганізацыі ДВА "Белэнерга" работы па прынцыпе "адно акно" пры падключэнні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з далучанай магутнасцю да 250 кілавольт-ампер (230 кілават) уключна да сістэмы электразабеспячэння.

    Энергазабеспячальныя арганізацыі змогуць на падставе заявы юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка) аказваць ёй увесь комплекс работ, якія патрабуюцца для тэхналагічнага далучэння.

    Пры гэтым за юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі захоўваецца права ажыццявіць далучэнне электраўстановак у парадку, устаноўленым Правіламі электразабеспячэння: атрымаць тэхнічныя ўмовы, самастойна выканаць праектныя і будаўніча-мантажныя работы і звярнуцца ў энергазабеспячальную арганізацыю для непасрэднага падключэння электраўстановак да электрычных сетак.

    Да моманту ўступлення ў сілу норм Указа (тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання) Урад павінен зацвердзіць Палажэнне аб парадку заключэння дагавора на тэхналагічнае далучэнне электраўстановак да электрычных сетак, тыпавую форму адпаведнага дагавора і форму заявы, а таксама парадак фарміравання платы за тэхналагічнае далучэнне.