Каментарый да Указа № 395 ад 30 жніўня 2012 г.

    Прафесійнае свята - Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы - устаноўлена 23 сакавіка ў Беларусі. Адпаведны Указ № 395 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 30 жніўня.

    Цяпер дзяржаўная сетка гідраметэаралагічных назіранняў з'яўляецца асноўнай крыніцай даных для падрыхтоўкі гідраметэаралагічных прагнозаў, а таксама папярэджанняў аб небяспечных і неспрыяльных прыродных з'явах. Такія даныя прадастаўляюцца больш як 4 тыс. спажыўцоў і выкарыстоўваюцца для прыняцця неабходных кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на мінімізацыю негатыўных вынікаў тых або іншых прыродных з'яў.

    Агульная колькасць работнікаў, занятых у гэтай сферы, складае каля 1,5 тыс. чалавек, з якіх больш як палавіна маюць стаж работы ў галіне звыш 10 гадоў. Пры гэтым асобныя станцыі праводзяць назіранні за надвор'ем больш як 100 гадоў.

    Устанаўленне гэтага прафесійнага свята ў Беларусі 23 сакавіка будзе супадаць з Сусветным метэаралагічным днём, заснаваным Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй, у склад Глабальнай сістэмы назіранняў якой уваходзіць беларуская дзяржаўная сетка метэаназіранняў.